Mini Clubman у цудоўным стане для свайго прабега і ўзроста. Набыў у 2023 для сям'і на эўрапейскім аўкцыёне. Аўтамабіль радуе сваімі якасцямі: камфортны, неардынарны дызайн, прыемная дынамічнасць пры невялікім расходзе паліва (горад 6.5л у горадзе), зайздросная надзейнасць. Гатовы для карыстання без грашовых укладанняў. Ёсць зімовы камплект: шыны і дыванчыкі. Адкажу па тэлефоне на ўсе пытанні. Мінік - файны варыянт за такія грошы, шчыра раю!